- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Да 1994 года на Беларусі расслед злачынстваў сталінскага тэррору займала значнае месца сярод гістарычных даследаванняў. Але з цягам часу сітуацыя пачала мяняцца. Цяпер можам канстатаваць, што дзяржавай ўсё больш робіцца для таго, каб забыць пра генацыд народу, і усё меней даследаванняў з'яўляецца ў друку аб масавых рэпрэсіях. Найбольш аўтарытэтным даследчыкам тэррору сталіншчыны на Беларусі з'яўляецца Ігар Кузняцоў. Чарговае выданне пад назвай "Без грифа „секретно” яшчэ адзін крок да таго, каб прыадчыніць завесу таямніцы і паказаць сапраўдны твар страшных злачынстваў, учынённых кіраўніцтвам краіны ў адносінах да сваіх грамадзян. Гэта яшчэ адзін, чарговы наказ маладому пакаленню пра тое, што нельга дазволіць паўтарэння дадзенага. Даследаванне гісторыка на гэты раз не пералік знішчаных - а спроба асэнсавання палітычнай сутнасці сталінізму. Аўтар разглядае перадумовы, а таксама саму глебу безадказнасці сталіншчыны, створаную ў грамадстве атмасферу страха, а таксама і спробу схаваць, завуаліраваць свае злачынствы, падмяняючы паняцці. Дадзены твор - добры наказ наступным пакаленням аб недапушчальнасці сталінізма, паказ сапраўднай сутнасці таталітарызма. (Н.Г.)