- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Згадваючы, што беларускі народ называюць найбольш цярплівым у свеце, іерарх адзначыў: "Цярплівасць - вялікая цнота, пры ўмове, што яна не ператвараецца ў недахоп павагі да сябе". "Сёння на вас спазірае Божая Маці і кажа: няхай не слабеюць вашы рукі. І ў цябе ёсць будучыня, беларускі народ, і перад табой ёсць дарога, нават калі ты яе не бачыш, - Бог падрыхтаваў гэтую дарогу для цябе, - звярнуўся Апостальскі Нунцый да вернікаў. - Твой Бог сярод цябе зараз у гэтай Эўхарыстыі, і заступніцтва Яго Маці таксама з табой". "Не бойся - гэта словы, скіраваныя да кожнага з вас, і іх выгукваў святы Ян Па-вел ІІ падчас свайго Пантыфікату, - дадаў арцыбіскуп. - Беларускі народ, не дазволь самому сабе згасіць у табе жыцця, не стань сваім уласным катам". Іерарх падкрэсліў, што "ўвесь свет, гледзячы ў вочы гэтага народа, які будзе адчуваць сябе любімым Богам, адчуе, што Бог жыве".