- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мала хто мог прадказаць, што падзеі ў Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 будуць развівацца такім чынам. У першы ж дзень датэрміновага галасавання стала вядома, што праўладны кандыдат у дэпутаты Ігар Пракапенка зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Выбарчыя камісіі вымушаны былі заклейваць ужо гатовыя агітацыйныя плакаты няўклюднымі аб’явамі: “Пракапенка Ігар Мікалаевіч зняў сваю кандыдатуру з выбараў па асабістай заяве”.