- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Спадзяюся, што абстаноўка на выбарах будзе спакойная, разумная, паспяховая», — заявіла ў першы дзень датэрміновага галасавання 18 верасня старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. У гэты ж дзень невядомыя асобы ў цывільным напалі на дазволены пікет грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». У выніку актывістаў моладзевага крыла «Zмена», якія ладзілі пікет у падтрымку бакоту выбараў, затрымалі, а ў журналістаў «праверылі акрэдытацыю» — фатографу Associated Press Сяргею Грыцу разбілі твар, усіх затрыманых журналістаў завезлі ў пастарунак, знятыя матэрыялы выдалілі, тэхніку забралі. Праўда, потым аддалі, а журналістаў выпусцілі. Выбары пачаліся.