- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нягледзячы на тое, што, як абвяшчае народная мудрасць, у адну раку двойчы не ўваходзяць, генерал-маёр Валерый Фралоў не мае намеру здымацца з выбараў і пойдзе да канца. Яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты. — Так, мяне зарэгістравалі, — сказаў Валерый Дзмітрыевіч “Народнай Волі”. — Хоць я сам да канца ў гэта, калі шчыра, не верыў. Так што буду рыхтавацца да эфіраў і займацца агітацыйнай кампаніяй. «Мыльная бурбалка» Ляўковіча лопнула У рэгістрацыі адмовілі сацыял-дэмакрату Анатолю Ляўковічу. Высветлілася, што абсалютная большасць правераных подпісаў за яго кандыдатуру былі фіктыўныя — ад імя неіснуючых людзей.