- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўнік дзяржавы адправіў у адстаўку кар’ернага дыпламата Сяргея Мартынава і прызначыў міністрам замежных спраў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімера Макея. Ёсць меркаванне, што на восень запланаваныя эканамічныя перамовы з ЕС — беларускай дзяржаве патрэбныя грошы, а расійскіх не хапае. Палітолагі рознай афарбоўкі выказваюць даволі супрацьлеглыя меркаванні. Напрыклад, палітолаг Павел Усаў піша для інтэрнэт-рэсурса The Point: «Ад таго, што Макей стаў міністрам замежных спраў, трэба хутчэй чакаць узмацнення канфрантацыі з ЕС і Захадам у цэлым. Гэтым прызначэннем Лукашэнка паказаў, што не збіраецца ісці насустрач патрабаванням Захаду шляхам палітычных і дыпламатычных саступак, і будзе і надалей праводзіць жорсткую палітыку як унутры краіны, так і ў дыпламатычных адносінах з Захадам». Нагадаем, Уладзімір Макей знаходзіцца ў спісе персон нон-грата для ЕС як адзін з бліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі.