- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У комплексе школ у Чыжах здаўна вучні знаёмяцца з традыцыямі продкаў як на ўроках беларускай мовы, так і ў час школьных і класавых мерапрыемстваў. З дапамогай бацькоў і настаўнікаў ладзілі „Куццю”, „Шчодры вечар”, ці „Масленіцу”. Чыжоўская школа вылучаецца вельмі высокім паказчыкам прысутнасці вучняў на занятках беларускай мовы. Штогод звыш 90% дзетак і моладзі ходзіць на ўрокі роднай мовы, на якіх прысутнічаюць не толькі праваслаўныя вучні, але таксама католікі і прадстаўнікі іншых веравызнанняў. Сёлета гэты паказчык самы высокі, бо ўсе дзяўчаты і хлопцы падставовай школы і гімназіі ў Чыжах вучацца беларускай мове, аб чым з гордасцю паінфармаваў дырэктар Міраслаў Пяткевіч у час „Куцці”, якую 22 снежня наладзілі вучні шостага класа падставовай школы.