be
pdf

Малітвы на возеры

Сэрбскі Мікалай, сьвяціцель

На працягу доўгіх стагодзьдзяў душа сэрбскага народа шукала словы, у якіх яна здолела б выказаць свой боль, смутак, імкненьні і малітву. І яна знайшла гэтыя словы, знайшла ва уладыкі Мікалаі. Яго словамі наша нямая душа малілася і рыдала, рыдала такімі рыданьнямі і малілася такімі малітвамі, якіх не бачыла наша вока і не чула наша вуха. Уладыка Мікалай зрабіўся дадзенай Богам мовай народнай душы, якой яна палымяна і горача паспавядала “Трысонечнага Уладара сусьвету”. Ён кажа... Ніколі яшчэ чалавек у нас не казаў так. Ён моліцца... Ніколі яшчэ чалавек у нас не маліўся так. Ён валодае дарам слова, бо валодае дарам усёабдымнага спачуваньня, усёабдымнага жалю, усёабдымнай любові і малітвы. Да ягонага прыходу мы былі ў роспачы, вычарпалася і замерла імкненьне нашых душ да Хрыста. Зь ім задрыжалі мы радасьцю, прага Богу абудзілася з новай сілай, душа уваскрэсла і зьмянілася. У ім пасялілася палымяная хрыстовая любоў Растка Неманіча (мірскае імя сьвяціцеля Савы Сэрбскага) і разгарэлася ў бушуючы пажар; і ён гарыць у гэтым пажары, гарыць як ахвяра ўсяспаленьня за усіх і уся. Таму менавіта ад яго мы чэрпаем веру і надзею ў гэтыя смутныя і цёмныя цяперашнія дні. Мы з вамі сьведкі вялікага цуду, сьведкі дзіўнага і сьвятога знаку часу: першы раз дабрашчасная вечнасьць Сьвятой Тройцы, пасяліўшыся ў юным хрысталюбчым Растко, зьмяніла яго ў боганоснага сьвятога Саву, другі раз боская вечнасьць, абраўшы стомленага боскай смагай Мікалая, на нашых вачах зьмяніла яго ў боганоснага ўладыку Мікалая. (Прадмова, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Горбік Сяргей, прат.
  • Катэгорыя: Рэлігія
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org