be
pdf

Статут Сьвятой Праваслаўнай Беларускай Аутакефальнай Царквы

Прыняты Усебеларускім Царкоуным Саборам 30. 8. — 2. 9. 1942 г. З дадаткамі і зьменамі 1944, 1947 г.г.

Узьнікненьня і разьвіцьцё ідэі аўтакефаліі (памеснасьці) ня ёсьць нейчым абсалютова новым у гісторыі сусьветнага праваслаўя. Практычна ўсе краіны зь набыцьцём і ўзьмацненьнем уласнай дзяржаўнасьці прыходзілі да агалошаньня аўтакефаліі праваслаўнай Царквы ў сваёй краіне. Ня была выключэньням і Кіеўская Русь, якая неаднойчы спрабавала атрымаць незалежную ад Канстанцінопаля праваслаўную Царкву, і Полацкае княства, і ВКЛ, і, натуральна, Маскоўскае Вялікае Княства. Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква была абвешчана на Усябеларускім Царкоўным Саборы, што праходзіў у Менску з 30 жніўня па 2 верасьня 1942 г. Гэта быў цалкам натуральны і заканамерны працэс у спробе беларусізацыі, які самаахвярна праводзілі сьвядомыя беларусы ў цяжкія часы нямецкае акупацыі. Менавіта на Усябеларускім Царкоўным Саборы і была ўхвалена першая рэдакцыя Статуту БАПЦ. Ягонае выданьне з розных чыньнікаў не было зьдзейсьнена ў часе ІІ Сусьветнай Вайны і толькі ў 1956 г. І.Касяк зьмясьціў у сваёй кнізе першапачатковы варыянт Статуту зь невялікімі моўнымі праўкамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваслаўная Беларуская Аутакефальная Царква
  • Месца выхаду: Львоў
  • Дата выхаду: 2010
  • Рэдактар: Горбік Сяргей
  • Выдавец: Праваслаўная Беларуская Аутакефальная Царква
  • Катэгорыя: Рэлігія, Крыніцы
  • Copyright: © 2010 by Праваслаўная Беларуская Аутакефальная Царква
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org