![]() |
|
варта прачытаць »»»
|
|
КАМУНІКАТ.org :: Галоўная старонка
Малахоўскі Рагнед Юр’евіч - нарадзіўся ў 1984 годзе ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці. З 1987 года жыве ў Беларусі. Вучыцца ў БДЭУ. Займаецца спортам, піша музыку. Вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках, часопісах “Полымя”, “Маладосць”, рэспубліканскіх газетах. Размерана стрыманая, без рэзкіх нежыццястойкіх наватарскіх хістанняў, без знаку самаўлюбёнасці і характэрнага для многіх маладых эгаізму, паэзія Рагнеда Малахоўскага – жыўлівая крыніца яго асабістай праўды жыцця. Душэўная споведзь аўтара не можа не кранаць шчырасцю і светлым наівам, лірычнасцю і духам роднага краю. Захапляе яскравасцю трапных вобразаў, выверанасцю радка, гарманічнай завершанасцю верша. А жывая, не заляжалая мова не пакідае абыякавым ні маладога ні сталага прыхільніка паэтычнага слова. Месца выхаду: Мінск Дата выхаду: 2005 Рэдактар: Шніп Віктар Выдавец: Мастацкая літаратура Выдавецкая сэрыя: Дэбют Памеры: 75с. ISBN: 985-02-0750-7 Катэгорыя: Мастацкая літаратура Copyright © 2006 by Рагнед Малахоўскі Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт) УДК: 821.161.3-1 Дадатковая даведка: На вокладцы выкарыстана карціна Густава Клімта “Чаканне” Дата запісу: 2009-12-24, 20:57 Дата абнаўленьня: 2009-12-24, 21:14 Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Камунікат.org існуе з 2000 году, хаця спачатку быў гэта сайт бюлетэню Беларускай рэдакцыі Радыё Палёнія (Польскага радыё для замежжа). З гэтага менавіта ўсё й пачалося... На працягу гэтага часу КАМУНІКАТ зьмяняўся, праходзіў эвалюцыю, а колькасьць матэрыялу, даступнага на сайце, усё павялічвалася... »»» Як карыстацца бібліятэкай Kamunikat.org? Шаноўныя госьці Беларускай Інтэрнэт Бібліятэкі Kamunikat.org! Вельмі прыемна бачыць Вас, ды ведаць, што наша праца прыносіць людзям карысьць і задавальненьне. Апошнім часам на сайце зьявілася шмат публікацыяў, якія не маюць лічбавай вэрсіі (магчыма, тымчасова). Гэта кнігі, якія ў папяровым варыянце можна знайсьці ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (Беласток, вул. Пралетарыяцкая, 11). Справа ў тым, што абедзьве бібліятэкі – КАМUNIKAT і BТH спалучаны паміж сабой, і часам варта ведаць дзе тую ці іншую кнігу знайсці, ды ведаць напэўна, што яна там ёсьць, каб на марна ногі не зьбіваць, ходзячы ад адной бібліятэкі ў другую. Таму і вырашылі мы разьмясьціць своеасаблівы электронны каталёг папяровых выданьняў зь бібліятэкі Таварыства. »»»
|
||