- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародная канфэрэнцыя прысьвечаная пяцісотгодзьдзю саслоўна-прадстаўнічай дэмакратыі у Вялікім Княстве Літоўскім прайшла ў Менску ў 2007 годзе. Менавіта ад збору першага Вальнага Сойму ВКЛ распачалася гісторыя беларускага парлямэнтарызму, які праз доўгія стагодзьдзі акупацыяў і прыгнёту павінен паўставаць і усталёўвацца ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь наноў. Н канфэрэнцыі сабраліся перадусім навукоўцы, што вывучаюць гісторыю ВКЛ з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і Вялікай Брытаніі. Галоўнай мэтай быў шчыльны кантакт паміж навуоўцамі і магчымасьць падзяліцца сваімі дасягненьнямі ў вывучэньні гісторыі парлямэнтарызму ў ВКЛ. Гэта першы падобны вузкаспэцыяльны зборнік працаў прысьвечаных парлямэнтарызму ВКЛ і Рэчы Паспалітай і тым больш цікавым будзе пазнаёміцца і магчыма працягнуць працу па дасьледваньні гісторыі “шляхецкай дэмакратыі” якой мы па праву можам ганарыцца. (З.К.)