- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўныя пытанні, на якія шукае адказу Юры Станкевіч, вядомы як адзін з самых жорсткіх палемічных аўтараў — гэта будучыня і лёс нацыі, а таксама адзіноцтва чалавека і яго стасункі з грамадствам. Творы Юры Станкевіча, якім часам уласцівы незвычайны і шакіруючы змест, а таксама глыбокі песімізм, выклікаюць гучныя дыскусіі. Аўтар тым не менш стаіць паасобку ад літаратурных плыняў, захоўваючы сваю пазіцыю. У зборнік увайшлі свежанапісаныя антыўтопія «Эрыніі», аповесць «Партрэт выпускніка на фоне “адлігі”», п’еса «Гарпіі», шэраг вострасюжэтных апавяданняў. Дзеянне прадстаўленых у зборніку твораў адбываецца ў нашым складаным часе, але на гэтай падставе аўтар выкрышталізоўвае мінулае і мадэлюе будучыню.