- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вялікоднае пасланьне Старшыні архірэйскага сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана (Пуріца) Хрыстос Уваскрос! Вось ужо амаль дзьве тысячы год раздаецца гэты пераможны кліч – Хрыстос Уваскрос! Раздаецца ён ня толькі на нябёсах і зямлі, раздаецца ён у самім пекле, бо “усё напоўнілася сьвятлом” у Вялікодную ноч. Радасьцю напаўняецца ўсялякая жывая душа і нават сонца ў гэты ранак сьвеціць інакш, не так як ў звычайныя дні – радасна, урачыста. Узгадаем, яшчэ ўчора мы ўкрыжоўваліся разам з Хрыстом, а сёньня супаўстаем зь Ім у радасьці аб Ягоным усяслаўным уваскрашэньні. Сёньня, навучаныя апосталам, мы са усёй Царквой заклікаем: “Сьмерць, дзе тваё джала, пекла, дзе твая перамога?! Хрыстос уваскрос, і уся напоўнілася сьвятлом: неба і зямля і апраметная”. У гэты дзень сьмерць страціла сваю уладу над намі, грэх страціў сваю сьмяротную сілу. Сёньня Сьвятло, з “Магілы зазьзяўшае”, калі мы да Яго адчыненыя, даруе нам плод гэтай перамогі, Ён і нас грэшнікаў адукоўвае і асьвячае.