Новы Час, 07/2008

Новы Час

масава-палітычная газэта

07/2008

Publication Place: Менск

Publication Date: 2008-02-25

Editor: Анісім Алена, Кароль Аляксей

Publisher: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Publishing/ Printing House: УП Плутос-Маркет, Мінск

Copyright © 2008 by Новы Час

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Выдаецца з сакавiка 2002 г.; Заснавальнік: Мінская гарадская арганізацыя ГА ТБМ імя Ф.Скарыны; Пасведчанне аб рэгістрацыі № 1798 ад 25 сакавіка 2002; Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Румянцава, 13. Тэл.: 288–23–52; Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы дзеля палемікі, не падзяляючы пазіцыі аўтараў; Пры выкарыстанні матэрыялаў газеты спасылка на „Новы Час” абавязковая; Рукапісы рэдакцыя не вяртае і не рэцэнзуе мастацкія творы; Чытацкая пошта публікуецца паводле рэдакцыйных меркаванняў. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі

Дарагія Чытачы! Зусім нядаўна мы адрасавалі вам наш зварот з просьбай пра падтрымку («Новы час», №4). Шчыра дзякуем усім, хто адгукнуўся і даслаў нам сваё добрае слова з матэрыяльным падмацаваннем. Але вымушаны зноў звяртацца да Вас. З той жа просьбай. На жаль, пацвердзілася старая народная мудрасць, якая раіць спадзявацца на лепшае, але рыхтавацца да горшага. Горшае і адбылося. 11 лютага гэтага года Мінскі гарадскі суд разгледзеў нашу скаргу на прысуд Першамайскага суду (ад 19 снежня 2007 г.) па іску Мікалая Чаргінца да унітарнага прадпрыемства «Час навінаў» (выдаўца газеты «Новы час») і журналіста Аляксандра Тамковіча аб кампенсацыі за абразу яго гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, адпаведна: з прадпрыемства (а, значыць, з газеты) 50 мільёнаў беларускіх рублёў, з журналіста — 1 мільён. І зацвердзіў гэта рашэнне без змен. 20 лютага ў наш сціплы офіс (пакойчык памерам у 12 квадратных метраў) прыйшлі судовыя выканаўцы, склалі вопіс нашай маёмасці (на 1 мільён 255 тысяч рублёў). Нам прапанавана да 27 лютага пералічыць 50 093 000 на адпаведны рахунак суда Першамайскага раёна. Інакш — спагнанне прымусовае, а калі няма чаго спагнаць, нас чакае арышт маёмасці, ліквідацыя прадпрыемства і закрыццё газеты.

Catalog: Kamunikat.org

Periodicals: Новы Час

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

Новы Час, 26 (589) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

26 (589) 2018

На гэтым тыдні мінула 24 гады з таго часу, як Аляксандр Рыгоравіч быў абраны кіраўніком Беларусі. Амаль чвэрць стагоддзя — гэта нават забагата для таго, каб выканаць любыя перадвыбарчыя абяцанкі. More »


Новы Час, 25 (588) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

25 (588) 2018

Яшчэ нядаўна Аляксандр Лукашэнка казаў пра недапушчальнасць прыватызацыі перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў прыватнасці і скажэння гісторыі ў цэлым. І вось не вельмі прыемны падарунак да свята зрабіў беларускаму калегу Уладзімір Пуцін. More »


Новы Час, 24 (587) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

24 (587) 2018

Заява Лукашэнкі падчас нарады ў Шклоўскім раёне пра тое, што «мы на фронце», і калі «не вытрымаем гэтыя гады, правалімся, — значыць, трэба будзе ці ў склад якойсьці дзяржавы ісці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі, а не дай Бог — развяжуць яшчэ вайну», нарабіла шмат вэрхалу. Над значэннем гэтых словаў чухаюць патыліцы шматлікія аналітыкі і палітолагі. Але цікава, як Аляксандр Рыгоравіч прыйшоў да такой высновы. More »


Новы Час, 23 (586) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

23 (586) 2018

Дзеля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін ахвяраваў праглядам у прамым эфіры матчу «Расія — Егіпет». Цяжка сказаць, ці вартая была гэтая ахвяра. Па вялікім рахунку, што было абмяркоўваць кіраўнікам дзяржаў падчас асабістай сустрэчы ў межах Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі? More »


Новы Час, 21 (584) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

21 (584) 2018

Не паспелі мы ачомацца ад ініцыятывы нашага міністра адукацыі па скарачэнні ў школах выкладання англійскай мовы (маўляў, і так у нас «англічанаў» шмат), як нас напаткала новая рэформа. У ВНУ плануецца ліквідаваць курс «Гісторыя Беларусі». Гісторыю збіраюцца скараціць пад тым жа соусам: яе забагата. Нібыта, студэнты гісторыю і так ведаюць, бо вучылі ў школе, і нават здавалі экзамен. Замест яе плануецца ўвесці новы курс пад назвай «Гістор... More »


Новы Час, 20 (583) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

20 (583) 2018

Па факце гібелі людзей пракуратурай горада была распачата крымінальная справа. Яна расследавалася два гады, абвінавачванне ў халатнасці было прад’яўлена начальніку міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Віктару Русаку і начальніку аддзела масавых мерапрыемстваў Міхаілу Кандраціну. Ім ставілася ў віну «няпоўнае выкананне ўскладзеных службовых абавязкаў пры ажыццяўленні мер аховы парадку». Але 25 сакавіка 2002 года суд Цэнтральна... More »


Новы Час, 19 (582) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

19 (582) 2018

Паводле віцэ-канцлера ўраду Літвы Матулёніса, беларускі бок не выказаў да падзеі ніякай цікавасці. На першы погляд, гэта падаецца дзіўным: у Мерачоўшчыне толькі што з помпай адкрылі помнік Касцюшку, з боку ўладаў ёсць зялёнае святло на раскрутку ягонай асобы. Касцюшка — таксама паўстанец, таксама ваяваў супраць Масквы, таксама здаўна ўпісаны ў нацыяналістычны пантэон. Што ж не так з Каліноўскім? More »


Новы Час, 18 (581) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

18 (581) 2018

На 95-м годзе жыцця памерла Ульяна Захаранка, маці зніклага ў 1999-м эксміністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі. Маці так і не дачакалася ні сына, ні праўды пра сына. Былы міністр унутраных спраў Беларусі, адзін з лідараў апазіцыі, Юры Захаранка быў скрадзены ў Мінску невядомымі 7 мая 1999 года. Што далей стала з Юрыем Захаранкам, грамадскасці невядома. More »


Новы Час, 17 (580) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

17 (580) 2018

«Паколькі ты будзеш мець справу не з крымінальнікамі, а з палітыкамі — не вер нікому. Ні адзінаму слову», — такую параду даваў Майкрафт Холмс свайму брату Шэрлаку. У яе стопрацэнтнай справядлівасці мы цяпер пераканаліся. Зусім нядаўна журналісты падлічылі, што абяцанням Аляксандра Лукашэнкі зрабіць сярэдні заробак па краіне ў 500 долараў (цяпер 1000 рублёў) споўнілася 10 гадоў More »


Новы Час, 16 (579) 2018

Новы Час

Культура, грамадства, эканомiка, людзi, падзеi, факты

16 (579) 2018

На гэтым тыдні ў журналістаў — шэраг святаў. 3 мая — Сусветны дзень свабоды прэсы, 5-га — дзень друку, 7-га — дзень радыё і тэлебачання. І ўжо колькі гадоў для беларускіх журналістаў гэтыя святы — са слязамі на вачах. У гэтым годзе слёзы асаблівыя. More »