Валасюк Лявон

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Лявон Валасюк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лагвіновіч Іван, Палыновыя кветкі

Палыновыя кветкі

вершатворы

Лагвіновіч Іван

Месца выхаду: Баранавічы

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Грамадзкая арганізацыя “Творчае згуртаваньне “Сьвятліца”

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2007 by Лагвіновіч І.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://www.gants-region.info

“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю Украіну працаваць на вугальных шахтах Данбаса. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а ў наступным вярнуўся на Радзіму. Жыве ў Баранавічах. Сябар Саюза беларускіх пісьменьнікаў.

Беларускія аўтары: Лагвіновіч Іван

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Лагвіновіч Іван, Ляда юдолі

Ляда юдолі

Вершы

Лагвіновіч Іван

Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці толькі часовага захаплення – справа абсалютна індывідуальная. А таленавіты чытач ёсць адмысловы сатворца паэта, ягоны прыхільнік і апанент ... Болей »


Лагвіновіч Іван, Разлукі выраёвыя

Разлукі выраёвыя

Вершы

Лагвіновіч Іван

Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з ... Болей »


Лагвіновіч Іван, Піліпаўка

Піліпаўка

Вершы

Лагвіновіч Іван

Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць для нашчадкаў: «І я спазнаў любоў!» Болей »