- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З падачы дасьледніка Ё. Добраўскага лічыцца, што Скарына мог зьявіцца ў Празе у канцы 1515 году. Мяркуецца, што ён суправаджаў вялікага князя ВКЛ і караля Польшчы Жыгімонта на Венскі кангрэс і меў у Празе нейкія службовыя абавязкі. Тут ён вырашыў застацца і пачаў рыхтаваць свой выдавецкі праект. Цягам 1517–19 гадоў у Празе выйшлі 23 кнігі Старога запавету, што сьведчыць пра інтэнсіўную працу і прадуманы плян. Аднак эпідэмія мору, што пачалася ў 1520-м, прымусіла Скарыну пакінуць Прагу. Ён накіраваўся ў Вільню, дзе заклаў друкарню (першую ў ВКЛ), парадаваў землякоў новымі кніжкамі і ажаніўся. Скарына пабраўся з Маргарытай, удавой ягонага віленскага фундатара Юр’я Адверніка.