- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Факты невыканання раней выдадзеных прадпісанняў зафіксавалі праваахоўнікі ў СУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна. Супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі і міліцыі грамадскай бяспекі Віцебскага аблупраўлення МУС з пачатку ліпеня ажыццяўляюць праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый вобласці да жніва. І канстатуюць, што парушэнні ў сельгасгаспадарках носяць сістэмны характар і не ліквідуюцца пасля вынясення папярэджання. Так праваахоўнікі канстатуюць, што штогадовыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з безгаспадарчасцю і бяздзейнасцю службовых асоб, адказных за забеспячэнне уборкі ўраджаю, дапамагаюць знізіць колькасць злачынстваў у аграпрамысловым комплексе і дысцыплінуюць работнікаў сельскагаспадарчай сферы. Разам з тым маюць месца парушэнні, якія носяць сістэмны характар. Супрацоўнікамі ДАІ устаноўлены факты адсутнасці на сельгастэхніцы і агрэгатах элементаў, якія ўплываюць на бяспеку дарожнага руху, эксплуатацыю транспартных сродкаў без дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Такіх з пачатку працы ў ліпені маніторынгавых груп зарэгістравана больш за 100 і звыш 50 адпаведна. Старшы інспектар УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Антон Валюшкевіч паказвае на няпоўнае выкананне раней выдадзеных прадпісанняў. Так, у СУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна ў поле зроку вартавых дарожнага парадку трапіла не толькі тэхніка, якая знаходзіцца на машынна-трактарных дварах, але і на лініі.