be

Галіяфы

Галіяфы. Выданьні

Плошча Калумба

Плошча Калумба


Сяргей Лапцэвіч

Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы.... Болей »

Прыступкі да Храма Святога Духа

Прыступкі да Храма Святога Духа

вершы
Паўлікава-Хейдарава Людміла

Філасофская, грамадзянская, рэлігійная, пейзажная і любоўная лірыка, балады, санеты, паэмы, пераклады з сучаснай літоўскай, украінскай, рускай, польскай, в’етнамскай паэзіі, а таскама з рускай паэзіі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, паэтаў Сярэбранага веку Ганны Ахматавай, Барыса Пастэрнака, Марыны... Болей »

Радзівілы: лёсы краіны і роду

Радзівілы: лёсы краіны і роду

Творы са збору Мацея Радзівіла (Варшава) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск)

У каталогу змешчаны 51 твор жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з прыватнага збору Мацея Радзівіла і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Гэта прыкладна трэцяя частка ўсіх экспанатаў выставы, на якой таксама прадстаўлены старадрукі з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і... Болей »

Штрыхкоды
pdf

Штрыхкоды

Зборнік эсэ
Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён... Болей »

Берагі майго юнацтва

Берагі майго юнацтва

Вершы, пародыі
Сыс Анатоль

«Берагі майго юнацтва» — цудам ацалелы паэтычны зборнік генія беларускай паэзіі Анатоля Сыса (1959-2005), у які ўвайшлі вершы студэнцкіх гадоў, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў…... Болей »

Вяртанне на Радзіму
pdf

Вяртанне на Радзіму

Вершы. Пераклады. Зацемкі
Санаценка Анатоль

Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку.... Болей »

Гняздо-2
pdf

Гняздо-2

аповеды і аповесць
Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15... Болей »

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі


Пінчук Яніна

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную... Болей »

Дзяцел і дупло

Дзяцел і дупло

Вершы
Жыбуль Віктар

“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны”... Болей »

Жыццё, як час сарванай ружы

Жыццё, як час сарванай ружы


Ястраб Фёдар

Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org