- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта ствараць сябе. Але, спазнаючы новыя сэнсы існавання, я так пакуль і не здолеў распазнаць сярод гэтай размаітасці рэчаў, рэлігій, догмаў і ілюзій, створаных чалавекам і дзяржавай, свой сапраўдны сэнс, свой сапраўдны шлях, сваю патаемную мару. (фрагмент)
   Уся кніга ў адным файле