- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У мінулым нумары "ГК" мы надрукавалі ліст Барыса Данілюка з ЗША пра лёс беларускага патрыёта Рыгора Зыбайлы. Існуюць дзьве вэрсіі на конт ягонага лёсу. Па адной зь іх Зыбайла быў расстраляны польскай контразьведкай арміі Андэрса ў Марсэлі ў 1945 годзе, а па іншай — трапіў пасьля ў рукі чэкістаў. Барыс Данілюк прытрымліваецца першай вэрсіі ды прыводзіць свае довады. І вось мы атрымалі водгук на тую публікацыю, зь якога вынікае, што Зыбайла не загінуў у Францыі! Аднак спачатку вернемся да асобы гэтага чалавека.