- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У інтэлектуальнай глухаце, прамаўляючы на хвалях самага свабоднага радыё, можна абвясціць [як Валер Булгакаў] ледзьве не ўсяму свету, што беларусы не стварылі ўлітаратуры нічога вартага прэміі Нобеля; і гэтым безадказным пасажам (ці не свядома!) далучыцца да слоў таго самага палітыка, які сцвярджае, што па-беларуску наогул немагчыма выказаць анічога разумнага. Паспрабуйма ўявіць сабе, напрыклад, шараговага эстонца, славака, літоўца ці фіна (ды іхніх палітыкаў), якія гэтак грэбліва выказваліся б пра нацыянальную літаратуру. (Леанід Дранько-Майсюк, Рыгор Сітніца, Пісьменнік і перамога. «Народная Воля». 2005. 20лістапада Рубрыка «Адкрытым тэкстам»)