- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэтычны відэапраект грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» «Чорна-белыя вершы» распачынае другі сезон. Са студзеня па травень наведнікі парталу budzma.org убачаць новыя відэазамалёўкі з удзелам творцаў розных пакаленняў. Рэдкі ў наш час сапраўдны інтэлектуальны серыял, кожная серыя якога чаканая (шточацвер!), а мараль — сапраўдная. Галіна Дубянецкая, паэт, перакладчык. Нарадзілася 20 жніўня 1962 г. ў Мінску. Скончыла Інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах “Унія”,”Крыніца”. Вершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталогіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі “Анадыямэна”. Жыве ў Менску. Гадуе дачку Станіславу.