- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дрыготкі агністы дыск павольна ўцягваецца за хвалі далягляду, і шэры вэлюм паўзмроку ператвараецца ў змрочны паркаль. Пунсовая квецень лета канае ў летаргічным сне зімы. Абцяжараны бясконцасцю, з глыбінь сусвету прыляцеў і накрыў зямлю празрыста-чорнымі крыламі вялізны птах ночы. 3-пад калматага пер'я яскравіцца месяц-амулет, і зорныя вочы слёзна вышукваюць запозненую ахвяру, усхваляваную водсветам дзённага хараства. На стоены горад падаюць мёртвыя слёзы, і па пустых вуліцах пачынаюць блукаць здані марных спадзеваў. Ноч. Сумная музыка ночы. Палеглыя ў магілах мараць пра пакінуўшыя іх душы, жывыя ў ложках і ‘ля вогнішчаў выношваюць чырвань ранішняга росквіту. I ўсе нямеюць ад музыкі ночы… (Ночны сусвет, фрагмэнт)