- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чатырнаццаты эпізод падкаста «Гарады» закрывае першы сезон! Журналіст Ігар Палынскі гутарыць з пісьменнікам, перакладчыкам і даследчыкам літаратуры Андрэем Хадановічам пра яго родны Менск. Увогуле — Мінск ці Менск? Чаму ўспаміны пра школу ў Андрэя Хадановіча — не самыя прыемныя? Як французская мова і літаратура з’явіліся ў жыцці паэта? Калі і чаму з’явіўся пераклад легендарных «Муроў» і як слухачы дваровых канцэртаў ратавалі Хадановіча ад міліцыі? Пра гэта, а таксама футбольнае (і наогул спартыўнае) юнацтва, сустрэчу з Зянонам Пазняком у ліфце, знаёмства з Юрасём Бушляковым і Сержам Мінскевічам, даследаванне творчасці Юлія Таўбіна і Міхася Стральцова, стасункі з Нацыянальнай бібліятэкай і многае іншае гутарым з Андрэем Хадановічам у падкасце «Гарады» на PALATNO.