- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У трынаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з актывістам, адным з кіраўнікоў беларускага хаба «Новая Зямля» ў Беластоку Змітром Антончыкам. Зміцер — ураджэнец Магілёва, але працяглы час жыў у Шклове і палюбіў гэты горад. Паразмаўлялі пра тое, як гэта — з'язджаць з абласнога горада ў райцэнтр, для чаго ў Шклове быў беларускі хаб, як мясцовыя згадваюць Лукашэнку і якія ў горадзе галоўныя цікавосткі. Паразважалі пра 2020 год і што прывяло да масавых пратэстаў, ці ўцягваюцца беларусы ў эміграцыі да беларускасці і калі ўсё гэта скончыцца. Таксама Зміцер расказаў, ці добры дзядуля Рыгор Кастусёў, як і чаму вырашыў з'ехаць з Беларусі і чаму выбраў Беласток.