- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дванаццатым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць з кантэнт-рэдактаркай Марыяй Панічавай, якая нарадзілася і вырасла ў Кобрыне, амаль дзесяць год пражыла ў Гродне, а цяпер — у Польшчы. Чаму людзі з’язджаюць з Кобрына, але нярэдка вяртаюцца? Як гэта — працаваць у піяр-аддзеле раённай бібліятэкі? На якой мове размаўляюць на Палессі? Ці праўда, што ў 2020-м мясцовая міліцыя адмовілася чыніць гвалт супраць пратэстоўцаў? Пра гэта і многае іншае — у гутарцы з Марыяй.