- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Закінутыя будынкі і ракетныя шахты, Мядзведжая акадэмія, чаму пэўны час бачыў Лукашэнку часцей, чым маці, стэндап па-беларуску. Смаргонь з Паўлам Радзевічам — Гарады #9. У дзявятым эпізодзе падкаста «Гарады» на PALATNO Ігар Палынскі гутарыць са стэндап-комікам Паўлам Радзевічам, які нарадзіўся і вырас у Смаргоні. Абмеркавалі гарадскі фальклор, абаранкі і гісторыю мядзведжай акадэміі, як мясцовыя ганялі ў Вільню, тусоўкі на Смаргоншчыне ў пачатку нулявых і чым у горадзе заняцца падлеткам. Павел расказаў пра тое, чаму з’ехаў у Мінск, а пасля — у Беласток, як пачаў пісаць жарты і выступаць са стэндапам, як і чаму пачаў размаўляць па-беларуску і чаму важна захоўваць нацыянальную ідэнтычнасць.