Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць!!! »»»

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
37

Мар’ян прачнуўся ад стуку ў вакно. Зірнуў на гадзіньнік з вялікімі, каб бачыць, бо ўжо вочы ня тыя, чырвонымі лічбамі на падстрэлку: 6. 00. Гадзіньнік гэты Ганна нядаўна падаравала. На юбілей, на пяцьдзясят гадоў. Замест старога. Стары, нават старадаўні, з ківачом, у арэхавым футарале гадзіньнік, які яшчэ з іхняга вясельля спраўна час адбіваў, перад самым юбілеем раптам абрынуўся са сьцяны — і ўшчэнт! Чаму сарваўся?.. Цьвік, на якім вісеў, не пагнуты, дужк[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
36

Раман "Знак Вялікага магістра” ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год, (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасьць Вялікага Княства Літоўскага (сёньняшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава II), скончылася Востраўскі[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
35

Мінула, можа, дзён пяць, як нямецкая навала пракацілася праз нашую мясцовасьць на ўсход. Відаць, у кагосьці з моладзі быў радыёпрыймач, бо ўсё болып шырылася чутка, што немцы ўжо набліжаюцца да Воршы і, значыць, крах Чырвонай Арміі вось-вось адбудзецца, а калі і не - то вайна прыме зацяжны характар. Гэтыя лічаныя дні, пакуль акупанты не пачалі ўсталёўваць свой парадак, панавала безуладдзе. Як быць і што рабіць - ніхто ня ведаў. Але службоўцы пакінулі свае [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
34

Вясной сьвятло зусім іншае. Яно лагоднае. Не, інакш. Яно галаграмнае. Яно набывае новыя аб’ёмы, новую глыбіню. У яго можна ўвайсьці і зьнікнуць. Заблукаць, заблу-каць, за-блу-каць... у празрыстасьці. Калі аблокі нібыта кранаюць верхавіны таполяў. Калі дрэвы яшчэ голыя, але ўжо абуджаныя. Ахутаныя сьвятлом. Стаўбуры пасьвятлеўшыя, вільгат­неюць ад хваляваньня. І яшчэ – сьвятло радаснае. І гэтая радасьць кранае цябе. Як дзявочы дотык. Выпадковы. Нечаканы. Як[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
33

Не сказаць, каб я моцна сьпяшаў, але, па ўсім, ужо спазьняўся на важную сустрэчу, і таму ехаў крыху перавышаючы дазволеную хуткасьць. Гэтак кіламетраў на дваццаць. Машына бегла паслухмяна, дарога не была сьлізкай, хоць нядаўна і прайшоў дробны, зусім ня летні, дожджык. Сёмае пачуцьцё падказвала мне, што мі­ліцыян­таў наперадзе няма, і я падумаў, ці не дадаць яшчэ кіламетраў дваццаць. Каб пасьпець… Раптам над пустым крэслам справа ад мяне нешта пстрыкнула ў[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
32

На зазімку сорак трэцяга наступ савецкай арміі на ўсходняй Віцебшчыне спыніўся, і надоўга — аж да лета, гнаць немчуру далей не было сілаў: выдыхліся. Спыніўся фронт усяго за нейкіх шэсьць-сем вёрст ад Мурожніцы — роднай вёскі Насьці Каранёвай. Амаль усе мурожнінцы па загадзе нямецкіх уладаў падаліся тады ад лініі фронту ў бежанцы, у нямецкі тыл, туды, дзе не чутно кулямётных чэргаў, выбухаў снарадаў і мінаў і менш «шанцу» стаць ахвярамі крывавай калатнечы,[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
31

Плынь штохвілі рабілася ўсё больш лянівай, і струкі бобу з разбухлымі бобінамі ўсярэдзіне часьцей ды часьцей вымыкаліся ёй насустрач з прагалаў між купкамі водарасьцяў ды плямамі рыбінага малака, і ўрэшце іх так шмат стала паўсюль, што сумневу быць не магло: яна прыплыла. Няўжо-такі прыплыла?! Стужка высунула голаў з вады, аглядзелася. Той самы, што і колісь, у маленстве, пляскаты — ані дрэўца наўкола, ані берагу паблізу, ані сьледу цюшынае прысутнасьці — [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
30

Пытаньне наіўнае і цікаўнасьць марная, калі не сказаць пустая: “Хто быў першым паэтам?” Для адных – “наіўнае”, бо адказ спаконвечна вядомы і аксіёмны – доказаў не патрабуе. “Марная” – бо спрэчка іншых, “другіх”, з гэтымі “аднымі” ніколі да перамогі не прыводзіла і не прывядзе… “Адны” – гэта тыя, хто цьвёрда верыць: усё стварыў Бог, ён Першатварэц. Ён сказаў тое запаветнае Слова, воляю якога зьявілася ўсё існае на Зямлі. Недарэмна ж засьведчана: “І Слова бы[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
29

Рыхтуючы падборку сучаснай шведскай прозы, я сутыкнуўся з даволі вялікімі праблемамі. Агульную праблематыку – адсутнасьць значнай колькасьці цікавых, на мой асабісты погляд, празаікаў, я згадваў яшчэ ў прадмове да публікацыі сучаснай шведскай паэзіі. Да гэтай праблемы можна дадаць паўсталую потым праблему выбару. А таксама праблему формы, або, дакладней – аб’ёму. Выбар з таго, што перакладзена ўжо, было рабіць цяжка. Шкада аўтараў, шкада сябе, шкада працы.[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Дзеяслоў
Літаратурна-мастацкі часопіс
28

Што ні павесь на сьцяну, а яно калі ды калі грымне ў жыцьцёвай драматургіі, як чэхаўская стрэльба. Так у мяне здарылася з карцінай эфіопскага мастака Алему Адмасу – графічным лістом, на якім ён адлюстраваў храм сьвятога Георгія ў Лалібеле. Вычасаны з суцэльнага глыбіннага каменнага пласту ў сівой старажытнасьці, ён прызнаны цудам сьвету. Аснова храму, ягоная першая прыступка, месьціцца куды ніжэй паверхні зямлі, будыніна нібы прарастае, выпростваецца ўверх[...]

Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя