be

Навіны

«Фатограф з Аўшвіц» Вільгельм Брасэ – чалавек, які дакументаваў нямецкія злачынствы супраць чалавечнасці
2024-11-03 17:21
«Фатограф з Аўшвіц» Вільгельм Брасэ – чалавек, які дакументаваў нямецкія злачынствы супраць чалавечнасці
Вільгельма Брасэ называлі «фатографам з Аўшвіц», ён цягам некалькі гадоў па загадзе СС вёў фотадакументацыю, зрабіўшы 50 тыс. фотаздымкаў. Пасля пачатку эвакуацыі лагера яму ўдалося выратаваць некалькі дзясяткаў тысяч з іх, што паслужыла сведчаннем злачынстваў супраць чалавечнасці. Дзякуючы яму бясследна...
Навінка ад выдавецтва «Мяне Няма» — постфікшн Анціпава
2024-11-03 16:52
Навінка ад выдавецтва «Мяне Няма» — постфікшн Анціпава
Выдавецтва “Мяне Няма” адкрыла перадзамову на новую кнігу — “Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать” Паўла Анціпава.Рэдактар праекту “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне Няма” пісьменнік Павел Анціпаў выдае сваю чацвёртую кнігу ў жанры постфікшн.“Куда-нибудь приезжать что-нибудь...
«Хачу, каб праз маю кнігу людзі за мяжой даведаліся пра Беларусь». Этнамузыколаг Вольга Барышнікава напісала кнігу пра музычны фальклор старавераў
2024-11-02 16:08
«Хачу, каб праз маю кнігу людзі за мяжой даведаліся пра Беларусь». Этнамузыколаг Вольга Барышнікава напісала кнігу пра музычны фальклор старавераў
Кніга пад назвай «І даўней так пелі. Музычны фальклор старавераў Паўночна-Заходняй Беларусі» выйдзе напрыканцы 2024 года ў беларускім выдавецтве «Skaryna Press». Музычны фальклор беларускіх старавераў упершыню стаў аб’ектам спецыяльнага этнамузыкалагічнага даследавання.Хто такія стараверы, адкуль яны...
Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця
2024-11-01 20:58
Стала вядома, калі ўручаць Прэмію Гедройця
Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску (Польшча) 26 лістапада. Журы назаве тры найлепшыя кнігі за 2023 год, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. Таксама 25 і 26 лістапада ў Гданьску пройдуць сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш...
Аліна Нагорная выдала кнігу для дзяцей
2024-11-01 20:35
Аліна Нагорная выдала кнігу для дзяцей
Праваабаронца і папулярызатарка беларускай мовы, аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная выдала новую кнігу. Гэтым разам для дзяцей. Кніга мае назву «У Слуцку на машыне часу».Гэта гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы...
«(Не)расстраляных» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop
2024-11-01 20:20
«(Не)расстраляных» можна набыць у інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop
Творы рэпрэсаваных беларускіх літаратараў зазвычай выдаюцца невялікімі накладамі і хутка становяцца рарытэтамі. Фонд «Камунікат» нядаўна перавыдаў кнігу «(Не)расстраляныя»  і яе можна замовіць у любую кропку свету ў нашай інтэрнэт-кнігарні kamunikat.shop.Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца...
Салодкае самагубства пісьменніцтва. “Адкуль бяруцца кнігі” з Альгердам Бахарэвічам
2024-11-01 20:15
Салодкае самагубства пісьменніцтва. “Адкуль бяруцца кнігі” з Альгердам Бахарэвічам
Шлях ад панка да літаратурнага аўтарытэта лёгка кладзецца ў асабісты лёс аднаго з найбольш значных ды спрэчных герояў (пост)сучаснага белліту. Спачатку — дзёрзкі дэнс і шалёная энергетыка, далей — канцэптуальны выклік і сістэмны нонканфармізм, потым — паслядоўная адбудова ўласнай медыйнасці, далей —...
Болей »
Паэмы
pdf

Паэмы


Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com)... Болей »

Белы гарлачык
pdf

Белы гарлачык


Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў... Болей »

Субота ў Малінніках
pdf

Субота ў Малінніках


Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »

Rezonanse pamięci
pdf

Rezonanse pamięci


Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з... Болей »

З крыніц
pdf

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org