- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ну, вось я і ў Мінску. Мне 15 з паловай, я стаў самастойным ча-лавекам. Тры месяцы таму быў яшчэ вучанем сярэдняй школы. Праўда, вучанем не простым: я — круглы выдатнік ад першага класа, намеснік старшыні Савета школы. Там, у той вясковай школе, я быў на асаблівым уліку, я быў першы. Уга, як мяне адгаворвалі ад паступлення, угаворвалі заканчваць школу і атрымаць залаты медаль. А мне надакучыла. Быць першым, быць лепшым добра, але сярод каго? Сярод простых вяскоўцаў? У класе былі такія, што чыталі толькі трэць таго, што было ў падручніках. А я амаль усю школьную бібліятэку за 9 год перачытаў. Нават “Вайну і мір”. Цяпер трэба пачынаць жыццё з чыстага ліста, з чырвонага радка. Я цвёрда вырашыў яшчэ ў сёмым класе, што годзе мне карпець у гэтай глухамані. Так, я, вядома ж, вярнуся некалі ў сваю школу, зайду на гадзіну. Як Ясенін: “Через годы, известным поэтом”. (фрагмент)