- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што памяняла, адкрыла, выявіла расейска-ўкраінская вайна для Беларусі і беларусаў? Ці можна скарыстацца ўкраінскім досведам на карысць мірнае будучыні нашае краіны? Чым розняцца ўяўленні шараговых людзей ад поглядаў журналістаў, якія працавалі на барыкадах Майдану, у Данецку ды Крыме, а таксама ад меркаванняў палітыкаў? Ці мяняецца і ці мусіць мяняцца журналісцкая этыка ва ўмовах інфармацыйнае вайны? Што можа зрабіць у такой сітуацыі творчая асоба – ісці на барыкады ці напісаць песню, якая прывядзе на барыкады сотні і тысячы? Пра гэта гутарым з журналістам Алегам Барцэвічам, які працаваў на Майдане ды ў гарачых кропках некалькі месяцаў, і Наталкаю Бабінай, старшынёю Таварыства ўкраінскай літаратуры пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў.