- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма «Чорным па белым» – гэта пляцоўка для дыскусіяў на сацыяльныя і культурніцкія тэмы розных паводле перакананняў людзей, якія не абмінаюць «нефарматных» філасофскіх і этычных праблемаў сучаснага грамадства. Аўтары праграмы спрабуюць шукаць праўду, зыходзячы з пастулату: праўда часам можа быць не адна. Кіраўнік незалежнага кінафестывалю беларускага кіно ў Варшаве «Bulbamovie» Януш Гаўрылюк і арт-журналістка, былая намесніца кіраўніка прэс-службы Менскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» Воля Чайкоўская дыскутуюць пра ўзровень беларускіх кінафэстаў ды перспектывы іх развіцця.