- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прозы «Час пасля Саюза», куды ўвайшлі аповесць «Гамарджоба, Грузія!», фельетон, а таксама апавяданні, адрасавана чытачу няўрымсліваму, чытачу-шукальніку. Разам з галоўнымі персанажамі аповесці вы адкрыеце для сябе лад жыцця і характары жыхароў сучаснай Грузіі; з фельетона «Крапіўніцкі ў судзе» даведаецеся, як беларус ўцёк ад кантрактнай сістэмы на прадпрыемстве; у апавяданнях уздымаюцца праблемы беларускай мовы і паводзін маладога пакалення. Героі Зоі Долі знаходзяцца ў заўсёдным руху, вонкавым і ўнутраным: адны імкнуцца да рэчаў простых, ардынарных, прагматычных, другія - да пачуццяў невымоўных і мараў недасягальных. Яны змушаны дыскутаваць з навакольным светам, рашаць задачы, якія няспынна падкідвае ім жыццё. Знойдзеныя (не без дапамогі пачуцця гумару) адказы ператвараюцца для персанажаў кнігі ў нагоду для новых шуканняў...