be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Наша Ніва 35 (96) 1997
djvu pdf

Наша Ніва 35 (96) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Нёман 1 / 1995

Нёман 1 / 1995

Ежемесячный литературно-художественный и общественно-политический журнал

«Нёман»: из летописи публикаций Антология одного стихотворения Рыгор БОРОДУЛИН, Данута БИЧЕЛЬ-ЗАГНЕТОВА, Анатоль ВЕРТИНСКИИ, Нил ГИЛЕВИЧ, Светлана ЕВСЕЕВА, Федор ЕФИМОВ, Василь ЗУЕНОК, Наум КИСЛИК, Олег ЛОИКО, Максим ЛУЖАНИН, Нина МАТЯШ, Алесь РЯЗАНОВ, Бронислав СПРИНЧАН, Максим ТАНК, Валентин ТАРАС... Болей »

Наша Ніва 10/1994
djvu pdf

Наша Ніва 10/1994

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Полымя 6 (746) 1991

Полымя 6 (746) 1991

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »

Мёртвым не баліць

Мёртвым не баліць

радыёпастаноўка
Быкаў Васіль

Звоніць тэлефон, і яна бярэ трубку. Дванаццаць мужчын, аблёгшыся на адпаліраваны, шырокі, нібы прылавак, бар’ер, затойваюць дыханне. Нашыя вочы скіроўваюцца і нерухомеюць на яе прыпудраным заклапочаным твары. Мы прагнем яе позірку, які, адчуваем, вось-вось павінен або расчараваць, або ашчаслівіць. Наогул... Болей »

У тумане

У тумане

радыёпастаноўка
Быкаў Васіль

Аповесць Васіля Быкава «У тумане» прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў i Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход i расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх ропрэсій пакладзены ў аснову аповесці «Аблава». У рамане «Кар'ер»... Болей »

Альпийская баллада

Альпийская баллада

фільм
Быков Василь

По одноименной повести Василя Быкова. Великая Отечественная война. Завод в Альпах, где работают военнопленные, подвергается ночным бомбардировкам. Воспользовавшись этим обстоятельством, пятеро заключенных осуществляют побег. Среди них русский солдат. Только ему и удается уйти в горы. В горах Иван встречает... Болей »

Альпійская балада

Альпійская балада

радыёпастаноўка
Быкаў Васіль

Ён упаў, спатыкнуўшыся аб штосьці, і адразу ж ускочыў – адчуў: трэба хутчэй ад гэтага месца, ад забітага камандафюрэра; пакуль не спахапіліся, трэба недзе зашыцца, схавацца, а можа, і прарвацца з завода. Але ў віхурыстым пыле, які накрыў цэх, амаль нічога не было відаць, і ён ледзьве не сунуўся ў чорную... Болей »

Журавлиный крик

Журавлиный крик

радыёпастаноўка
Быков Василь

Это был обычный железнодорожный переезд, каких немало разбросано по стальным магистралям страны. Он выбрал себе довольно подходящее место, на краю осоковатой болотистой низинки, где оканчивалась насыпь и рельсы укатанной однопутки недолго бежали вровень с землей. Грязный разъезженный проселок, что сползал... Болей »

Обелиск

Обелиск

радыёпастаноўка
Быков Василь

В основу повести “Обелиск” положена особая сюжетная и нравственная ситуация. Находящийся в партизанском отряде учитель Мороз, учеников которого, совершивших покушение на немцев и полицаев, пытают в полиции, добровольно идёт к немцам. Идёт, несмотря на то, что все его отговаривают, считая его поступок... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org