- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падзеі вайны 1812 года на тэрыторыі Бялыніцкага раёна. 24 чэрвеня 1812 года войскі французкага імператара Напалеона Банапарта пераправіліся цераз Нёман і ўступілі ў межы Расійскай імперыі. Распачаліся ваенныя дзеянні, у зоне іх апынуўся і наш край. Які панёс вялікія страты. Пад час наступлення французкай арміі праз Бялынічы прайшоў корпус пад камандваннем маршала Даву. Тая частка тэрыторыі сучаснага Бялыніцкага раёна, што была ў складзе Мінскай губерні, увайшла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, якое сваім загадам ад 1 ліпеня 1812 аднавіў Напалеон. Другая частка тэрыторыі сучаснага раёна разам з Бялынічамі апынулася ў Магілёўскім дэпартаменце, які падпарадкоўваўся французкім ваенным уладам. I часовы ўрад ВКЛ, і ваенныя ўлады Магілёўскага дэпартамента заклікалі сялян прыступіць да выканання земляробчых работ і павіннасцяў, выконваць распараджэнні ўласнікаў і арандатараў маёнткаў. У выпадку непарадкавання новыя ўлады пагражалі расправай.