- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Бялыніцкага раёна ў пачатку 20 стагоддзя. Буйнейшым бялыніцкім землеўладальнікам быў надворны саветнік Сяргей Александравіч Мясаедаў. Пасля яго смерці ў канцы 1899 года маёнтак Бялынічы перайшоў у сумеснае валоданне яго ўдавы Ганны Мікалаеўны і дзяцей Уладзіміра, Таццяны і Марыі. Пасля падзелу маёнтка фальварк Бялынічы з мястэчкам агульнай плошчай 3074 дзесяціны перайшоў у рукі Таццяны Сяргееўны. Да 1916 г. памер яе ўладанняў павялічыўся да 3890 дзесяцін. Уладзімір Сяргеевіч атрымаў млын на рацэ Друці і землі каля Задруцкай Слабады - больш за 9 тысяч дзесяцін. Марыі Сяргееўне адышлі фальваркі Трылесін. Міхайлава, Ганне Мікалаеўне - частка фальварка Ксаверава, урочышча Мяльніцкі Бор. Земляробства было галоўным заняткам як сялянскіх, так і панскіх гаспадарак. Галоўнай збожжавай культурай з’яўлялася азімае жыта, затым авёс, ячмень. Акрамя таго, у сялянскіх гаспадарках высявалі гарох, сачавіцу. Паўсюль вырошчвалі бульбу. 3 тэхнічных культур найбольшае распаўсюджванне мелі лён і каноплі.