- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Блюз Вясна" – кніга вершаў і песьняў вядомага барда і актора Віктара Шалкевіча гарманічна зьнітаваная зь лірычных, грамадзянскіх і сатырычных мелёдыяў, словаў і вобразаў. Віктар Шалкевіч нарадзіўся ў 1959 годзе ў Поразаве Гарадзенскай вобласьці, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Ляўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні, у тым ліку «Басовішча-92», «Восень бардаў-93». З канцэртамі выступае ў Беларусі, Летуве, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Францыі, Чэхіі. Тэксты песень перакладзены на ангельскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэскую мовы. Альбомы: "Правінцыя" (1992), "Смутны беларускі блюз" (1996), "Балады і рамансы" (1998), "Добрай раніцы" (2002), "За сто крокаў ад Вострае Брамы" (2004), "Гарадзенец прызямліўся ў Менску" (2006) і інш. «За частыя сустрэчы зь дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам усьмешкі, кавалерамі якога зьяўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Стывэн Сьпілбэрг і іншыя.