- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся ён мне? Дзіця паела. І вось: абед зноў на стале! Хлопчык прыгледзеўся да адной з фатаграфій, пазнаў маці, торкнуў пальцам у здымак, устрапянуўся, балюча прыпомніў, зморшчыў тварык, глянуў запытальна на мяне, зноў ткнуў пальцам у фотку — на мяне! Ён мыкаў, трос галавой, патрабуючы тлумачэння. Ускладнялася сітуацыя нематой: малы зусім не размаўляў, ні слова, нават «мама» для яго заставалася неназоўнай. Жэка зароў горка, несуцешна. Яго вывернула на стол. Я бегала вакол дзіцячага крэсла з ручніком і з мулкай непавагай да сябе з-за жудаснай памылкі. Дзіўна ўстроена памяць дзіцяці: не бачыць — не памятае, убачыў — успомніў. Маці хлопчыка паехала ў Піцер на тры дні, без усялякай мітрэнгі ён заставаўся са мной удзень і ноччу. Трэба было так сапсаваць настрой малому перад самым вяртаннем маці! (фрагмент)