be

Біяграфіі

Была вайна...
pdf

Была вайна...

З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву
Ёрш Сяргей, Лескець Сяргей

Шмат хто чуў пра Украінскую паўстанскую армію, ці як казалі ў савецкі час “бандэраўцаў”, гэтак жа як і пра летувіскіх “лясных братоў”, ці польскю Армію Краёву. І толькі Беларусь падавалася “сінявокай партызансткай савецкай рэспублікай”. Сяргей Ёрш, які некалі дасьледваў і беспасьпяхова спрабаваў абарніць... Болей »

Мы стваралі сваю Беларусь
pdf

Мы стваралі сваю Беларусь

жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
Грыцук Вольга

Кніга распавядае пра жыцьцё і дзейнасьць аднаго з лідэраў пасьляваеннай эміграцыі ў Канадзе – Аляксея Грыцука. У кнізе сьпісаны ўспаміны жонкі Вольгі Грыцук, якія паказваюць натуру і лёс чалавека, што апынуўся на чужыне, але не зрокся сваёй беларускасці. Тут сабраны ўспаміны людзей, якія асабіста зналі... Болей »

Якуб Колас

Якуб Колас

жыццё і творчасць

Творчасць Якуба Коласа складае адну з самых бліскучых і цікавых старонак у гісторыі беларускай літаратуры, а імя паэта ставіцца ў адзін рад з імёнамі найбольш выдатных майстроў мастацкага слова іншых народаў. Літаратурная і грамадская дзейнасць славутага песняра беларускага народа прыпадае на вельмі... Болей »

Падарожжа  ў XIX стагоддзе
epub pdf

Падарожжа ў XIX стагоддзе

З гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры Навукова-папулярныя нарысы
Мальдзіс Адам

«Падарожжа ў XIX стагоддзе» з'яўляецца зборнікам нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры, мастацтва і культуры мінулага стагоддзя, чые імёны яшчэ недастаткова вядомы шырокаму чытачу. Гэта — пачынальнікі новай беларускай літаратуры Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Каратынскі, польска-беларускі паэт У. Сыракомля... Болей »

Беларускія пісьменнікі Польшчы
pdf

Беларускія пісьменнікі Польшчы

Другая палова ХХ стагоддзя

Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца... Болей »

Пасланец Праметэя
pdf

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць
Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай.... Болей »

Не жаль пражытага
pdf html

Не жаль пражытага


Яновіч Сакрат

Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра... Болей »

Кітай - Сібір - Масква
epub

Кітай - Сібір - Масква

Успаміны
Германовіч Язэп

Кніга ўспамінаў а. Язэпа Гэрмановіча вяртае нас у сярэдзіну 20-га стагодзьдзя, часы змаганьня і палітычных рэпрэсіяў. Дае магчымасьць вачыма аўтара прасачыць, як вера ў Бога і любоў да Бацькаўшчыны дапамаглі перажыць тыя цяжкія часы.... Болей »

З тайгі пад Акропаль

З тайгі пад Акропаль

успаміны з 1848 -1866 гадоў
Мінейка Зыгмунт

Успаміны "З тайгі пад Акропаль" Зыгмунта Мінейкі (1840-1925) , грамадскага дзеяча, інжынера, вайскоўца, навукоўца на беларускай мове друкуюцца ўпершыню. Яны адметныя тым, што адлюстроўваюць падзеі паўстання 1863-1864 гг., у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Аўтар праз свой уласны досвед вядзе гаворку... Болей »

На суд гісторыі
pdf

На суд гісторыі

Успаміны. Дыялогі

У кнізе сабраны ўспаміны, дыялогі, гутаркі з людзьмі, якіх лёс закінуў далёка ад радзімы, але сэрцам яны засталіся з роднай Бацькаўшчынай. Прадстаўнікі беларускай эміграцыі адкрываюць чытачу свае пачуцці, сваю тугу, свае думкі і погляды. Аддаюць іх на суд чытача, на суд гісторыі. Большасць матэрыялаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org