Беларускае Гістарычнае Таварыства »»»

Націснуць, каб павялічыць...
варта прачытаць!!! »»»

КАМУНІКАТ.org :: Пэрыёдыка :: Беларусы ў свеце

Выданьні, якімі папоўнілася бібліятэка:

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
5/2009

У травеньскім нумары – падзеі з жыцця беларусаў у розных краінах свету, каляндар памятных дат на чэрвень 2009. Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: "Справаздача Беларускага Моладзевага Руху Амерыкі за красавік 2008 – сакавік 2009": 25 сакавіка 2009 года Беларускаму Моладзеваму Руху Амерыкі споўнілася тры гады. За час свайго існавання сябры Руху займаліся рэстаўрацыяй будынка беларускай царквы ў Брукліне.Быў утвораны кансультацыйны орган пры Беларускім [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
4/2009

Беларусы Комі: вынікі працы і новыя планы. Справаздачна-выбарчая канфе- рэнцыя нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусь” у Рэспубліцы Комі адбылася 25 сакавіка. Падчас канферэнцыі былі падведзеныя вынікі працы аўтаноміі за 3 гады. Быў абраны новы склад савета аўтаноміі. На пасаду старшыні быў пераабраны Аркадзь Крупенька. Па словах самога сп. Аркадзя, ён планаваў саступіць пасаду старшыні каму-небудзь маладзейшаму, але атрымалася так, што яго абралі друг[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
3/2009

У сакавіцкім нумары – падзеі з жыцця беларусаў свету, каляндар памятных дат на красавік 2009. Таксама ў бюлетэні размешчаны артыкулы: “Лукішкі пад пагрозай”: “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заклікае беларусаў усяго свету, усіх людзей, якім неабыякава гістарычная спад чына Беларусі, далучыцца да акцыі па захаванні помніка: праз амбасады звяртацца з лістамі да прэзідэнта Рэспублікі Літва, да кіраўніцтва горада Вільня з просьбай захаваць помнік.” [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
2/2009

10-годдзе суполкі “Спадчына”. Святкаванне 10-годдзя Венспілскай беларускай суполкі “Спадчына” адбылося 6 лютага. Першая спроба аб’яднаць беларусаў горада была зроблена яшчэ на пачатку 1990-х Уладзімірам Скрыбатуном, калі нават выходзілі дадаткі на беларускай мове да мясцовай газеты, але справа далей не пайшла. І толькі ў 1999 г. пры дапамозе сябраў “Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” была створана суполка. Першымі заснавальнікамі былі 1[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
1/2009

“Беларускія каляды ў Прыбайкаллі”: “Першае ўражанне, якое зрабіла на мяне таварыства, – ІТБК вядомае ў горадзе. А таксама ўразіла, што ўсе нацыянальныя таварыствы горада вельмі моцна паміж сабой сябруюць і наведваюць святы, якія ладзяцца іншымі. Так, на Калядах акрамя беларусаў прысутнічалі і літоўцы, і палякі, і татары. Шырокая дзейнасць Таварыства прызнана і на дзяржаўным узроўні ў выглядзе падтрымкі асобных дэпутатаў,” – кажа Зміцер Сасноўскі.

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
12/2008

Беларуска-польскае Бязмежжа. Толькі калі прыязджаеш на літаратурную сустрэчу “Бязмежжа”, пачынаеш разумець сапраўдны сэнс гэтага слова. Бо толькі тут адчуваеш, што мяжа паміж культурай метраполіі і беларускай нацыянальнай меншасці Польшчы існуе толькі ў тваіх стэрэатыпах, што беларуская зямля бязмежна багатая на таленты, нягледзячы на тое, калі і кім яна была разарвана межамі, што гасцінасць беларусаў Беласточчыны бязмежна, як і іх любоў да Беларусі. Разві[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
11/2008

Дзяды. У пачатку лістапада беларусы па ўсім свеце адзначалі дзень памінання продкаў – Дзяды, калі беларусы прыходзяць на могілкі, прыбіраюць іх перад зімой і дзякуюць продкам за дзеянні пры жыцці. Геаграфія святкавання гэтай да ты была больш шырокая, чым у мінулым годзе. Месцы спачыну адданых беларусаў з кожным годам усё больш і больш становяцца вядомымі дзякуючы згуртаванню “Беларуская Нацыянальная Памяць”, на іх сайце можна знайсці любую інфармацыю па ме[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
10/2008

“Будзьма беларусамі!” стартавала агульнабеларуская кампанія “Будзьма!”. Мэта кампаніі – папулярызацыя беларускай культуры ў краіне і паза яе межамі, прыцягненне інтарэсу да яе з боку жыхароў Беларусі без уліку іх нацыянальнай прыналежнасці, заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці, а таксама стварэнне прыдатных умоваў для ўсіх беларусаў, хто жадае зрабіць унёсак у супольную культурную прастору краіны. Лозунг кампаніі [...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
09/2008

Беларуская вёска на ўскраіне Ррасіі. 7 верасня сябрамі Іркуцкага таварыства беларускай культуры (ІТБК) пад Іркуцкам святочна быў адкрыты ўказальнік-стэла “Беларуская вёска Тургенеўка, заснавана ў 1909 годзе”. Унікальнасць вёскі – у захаванні старажытных беларускіх традыцый. Падчас адкрыцця ўказальніка выступалі старшыня ІТБК А. Рудакоў, намеснік старшыні ЗС Іркуцкай вобласці Г. Істоміна, дэпутат ЗС Іркуцкай вобласці С. Басхолава, Глава адміністрацыі Баянда[...]

Націснуць, каб павялічыць...
Беларусы ў свеце
інфармацыйны бюлетэнь
08/2008

Яны захоўваюць беларускі дух Таварыству беларускай культуры ў Літве – 20! У суботу, 30 жніўня, Таварыства беларускай культуры ў Літве адзначыла свой дваццацігадовы юбілей. Так, ужо два дзесяцігоддзі гэтая арганізацыя рупліва шчыруе на ніве беларушчыны і яе захавання ў Літоўскай Рэспубліцы. З кожным днём дарагая кожнаму беларусу Вільня ўсё больш і больш аддаляецца ад Беларусі, і беларуская прысутнасьць менш і менш заўважная ў гэтым Вечным Горадзе. І таму з [...]

Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя