- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праграма пра беларусаў за мяжою. Што падштурхнула іх да эміграцыі? Як беларускія эмігранты знаходзяць сваё месца на еўрапейскім рынку працы і колькі зарабляюць? У якіх умовах жывуць? Колькі каштуе жытло і колькі грошай ідзе на ўтрыманне сябе і сям'і? Што іх цешыць, здзіўляе або нервуе ў новым асяроддзі. І што яны робяць у вольны час?
Сабраць дзіцё ў школу танней у Чарнагорыі ды Албаніі ці ў Беларусі? Ці сталі школьнікі менш займацца пасля ўвядзення каранціну? Ці лёгка падлеткам змяніць беларускую школу на нямецкую? Пра гэта – у новым выданні праграмы «Беларускі свет». Навучальны год у Чарнагорыі праз пандэмію каронавіруса пачнецца... Болей »
Як нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская адсвяткавала свой дзень народзінаў у Вільні, новае жыццё дыджэяў перамен і акцыі салідарнасці ў Гамбургу і Празе – глядзіце ў праграме «Беларускі свет». Літва дала прытулак Святлане Ціханоўскай, дыджэям пераменаў ды іншым беларусам, якія палічылі, што заставацца... Болей »
Беларусы Ізраілю, ЗША і Польшчы працягваюць ладзіць акцыі салідарнасці. Чатыры з дзесяці прэзідэнтаў Ізраілю нарадзіліся на беларускіх землях. Таму не дзіўна, што беларускія падзеі не пакінулі ўбаку жыхароў гэтае краіны. Пасля падзеяў 9 жніўня акцыі падтрымання адбыліся ў Тэль-Авіве, Іерусаліме ды Хайфе.... Болей »
Беларусы ЗША выканалі песню супраціву шахцёраў з Кентукі «На чыім ты баку», каб падтрымаць пратэсты ў нашай краіне. «Трымае плошчу разам працоўнае звяно» – гучыць у беларускім перакладзе радок песні Флорэнс Рыс «Which side are you on». Песню запісалі гурт з ЗША «Slavalachia», выканаўца з Беларусі Сяржук... Болей »
Крысціна Савуціна – беларуская рэжысёрка. Да пандэміі яна вучылася ў Гамбургскім універсітэце візуальных мастацтваў. Цяпер жа яна жыве ў Берліне, а навуку працягвае ў рэжыме онлайн. Непакоячыся пра маму, яна выслала ёй пасылку. Крысціна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і... Болей »
Павел Кірылёнак 5 разоў пачынаў новае жыццё. Чарговы бізнес ён заснаваў за некалькі месяцаў да эпідэміі каронавіруса. «Новае жыццё я пачынаў фактычна чатыры разы, магчыма, нават пяць разоў, – распавядае Павел. – Гэта дзве эміграцыі – спачатку ў Прагу, потым у Барсэлону, і тры новыя заняткі, калі я пераставаў... Болей »
Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве? Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць... Болей »
Грэг Ігнатовіч заўсёды цвёрда ведаў пра свае беларускія каранні. Але чаго ён не ведаў, дык таго, што ён мае сваякоў у Расеі. Мы раскажам пра неверагодны збег абставінаў, дзякуючы якім людзі знайшлі сваіх родных. Грэг Ігнатовіч – вядомы тэхна-дыджэй, які жыве ў Тэсалёніках у Грэцыі. Нарадзіўся ён у Расеі... Болей »
Як стаць запатрабаваным адмыслоўцам у 5-мільённай Барсэлоне і працягваць зарабляць падчас каранціну? Юлія, якая цяпер жыве ў Барсэлоне, перамагла астму і страх вышыні, і яна можа паказаць, як кіруе сваім целам. Яна займаецца самым відовішчным відам ёгі – Ariel Yoga. Апрача яе дзяўчына выкладае пілатэс.... Болей »
Аляксандр Федуковіч – студэнт багаслоўскай кафедры Універсітэту Арыстотэля ў Тэсалёніках. А па сумяшчэнні – гід па святых месцах Грэцыі. Саша вывучае тэалогію ўжо сем год і рыхтуецца стаць багасловам. Сам ён родам з Мёраў. Прыйшоў да веры вельмі рана – пад уплывам бабулі, якая штодня перад сном чытала... Болей »