Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

pdf
Дубавец Сяргей, ЯК Азбука паводзінаў

ЯК? Азбука паводзінаў

Дубавец Сяргей

Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. Болей »


pdf
Сурвіла Івонка, Дарога

Дарога

Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск.

Сурвіла Івонка

Дарога Івонкі Сурвіллы – пілігрымка ад стаўпецкага Засульля да канадзкага Таронта, ад дзяўчынкі да выдатнай беларускай мастачкі і Старшыні Рады БНР. Як і кожная дарога жыцьцё Івонкі Сурвіллы перакрыжоўвалася ці зьлівалася са шляхамі выдатных беларусаў, якія з-за акупацыі іх Бацькаўшчыны вымушаныя былі зьбегчы з роднай Беларусі. На старонках успамінаў можна сустрэць і грамадзкіх, і культурных, і рэлігійных дзеячоў беларускага замежжа. Мі... Болей »


pdf
Садоўскi Пётра, Мой шыбалет

Мой шыбалет

Аўтабiяграфiчныя арабэскi

Садоўскi Пётра

Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы су... Болей »


pdf
Мудроў Вінцэсь, Альбом сямейны

Альбом сямейны

Мудроў Вінцэсь

Першы водгук на перадачу Вінцэся Мудрова «Летні альбом» прыйшоў з Вашынгтону. Мне пераслалі скаргу пільнага слухача, які абураўся: да чаго скацілася «Свабода», калі такое даюць у этэр! Аўтар патрабаваў ужыць меры й падпісаўся: «Патрыёт Беларусі». Сярод сотні страшных, сьмешных і забытых словаў, якія складаюць гэтую кнігу, слова «патрыёт» няма. Але ці мала чаго там няма — напрыклад, такіх жыцьцёва важных словаў нягрэцкага паходжаньня, як... Болей »


pdf
Арлоў Уладзімер, Імёны Свабоды

Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімер

Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны ро... Болей »


pdf
Ракіцкі Вячаслаў, Беларуская Атлянтыда

Беларуская Атлянтыда

Рэаліі й міты эўрапейскай нацыі

Ракіцкі Вячаслаў

Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... Болей »


pdf
Плошча

Плошча

19.03—25.03.2006

Які-небыць тыдзень можа шмат чаго зьмяніць у самаадчуваньні грамадзтва. Менавіта так адбылося ў Беларусі пасьля чарговых зманіпуляваных прэзыдэнцкіх “выбараў” 2006 г. У знак нязгоды некалькі тысячаў чалавек выйшла на цэнтральную плошчу Менска і засталіся там. “Апоўначы яны занялі частку Беларусі, каля 50 квадратных ярдаў. Гэта была краіна ў краіне. Яны танчылі на яе халодных камянях. Яны раздавалі гарбату. Яны казалі, што не здадуцца” –... Болей »


pdf
Быкаў на Свабодзе

Быкаў на Свабодзе

Выданьне другое, дапоўненае

...Быкаў сьмяецца ў трубку і кажа: «Ну, калі я вам яшчэ не надакучыў, калі ласка — прышлю». Праз пару дзён пошта прыносіць цяжкую капэрту з новай прыпавесьцю, у лісьце абавязковая прыпіска: «Перадайце прывітаньне вашым мілым дзяўчатам і хлопцам, якія так хораша чытаюць...» У 1965-м супрацоўнікі радыё выдалі ў Мюнхэне аповесьць «Мёртвым не баліць». І вось мы зноў выдаём кнігу Быкава. Шмат гадоў нашыя слухачы першыя знаёміліся зь яго новы... Болей »


pdf
Дубавец Сяргей, Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў

Вострая Брама. Беларускі культурны кантэкст на мяжы ...

Выбраныя перадачы Радыё Свабода (1997-2004)

Дубавец Сяргей

У самым пачатку сваёй кнігі аўтар тлумачыць, чаму, сабраўшы выбраныя перадачы Радыё Свабода, ён абагульніў іх пад загалоўкам “Вастрая Брама”. Гэтая назва для Беларусі вельмі сімвалічна. Аўтар канстатуе, што пасля ўстанаўлення новай мяжы Вострая Брама засталася ў Літве. Гэтак жа, як і шматлікія іншыя, цяпер амаль забытыя Беларусамі, храмы, збудаванні і іншыя рарытэты. Менавіта з гэтай нагоды і была на Радыё Свабода была створана адмыслов... Болей »


pdf
Лукашук Аляксандр, Прыгоды АРА ў Беларусі

Прыгоды АРА ў Беларусі

Лукашук Аляксандр

Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »