- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР А. Луцкевіч выступіў у Вільні на сходзе культурна-асветных работнікаў з заклікам да адраджэння беларускай школы, усёй нашай культуры і мовы. Рэакцыі доўга чакаць не давялося: 30 верасня 1939 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і этапіраваны з Вільні ў Мінск, а... Болей »
Пісьменнік Барыс Мікуліч нарадзіўся 6 (19) жніўня 1912 года ў Бабруйску ў сям’і медыкаў. Рана пачаў пісаць вершы. Жыў у Бабруйску, Цераховічах на Лагойшчыне: у сталіцы жыць забаранялася, на працу як нядаўняга катаржніка нідзе не бралі. Туляўся па сваяках і працягваў пісаць. У красавіку 1949 года Б. Мікуліч... Болей »
Язэпа Лёсіка 17 ліпеня 1930 года падчас адпачынку на Каўказе (Мацэста), куды пісьменнік паехаў паправіць страчанае ў сібірскай ссылцы здароўе, ён быў арыштаваны органамі НКУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў міфічным «Саюзе вызвалення Беларусі», пазбавілі звання акадэміка, выслалі ў 1931 годзе на 5 гадоў... Болей »
Класік беларускай літаратуры, выдатны дзеяч нашага нацыянальнага адраджэння Максім Гарэцкі нарадзіўся 18 лютага 1893 года ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсцілаўшчыне ў сялянскай сям’і. М. Гарэцкі быў арыштаваны адным з першых — 19 ліпеня 1930 года. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да міфічнага «Саюза вызвалення... Болей »
Аляхновіч Францішак, як савецкі грамадзянін, быў арыштаваны 1 студзеня 1927 г. ў Віцебску і дастаўлены ў Мінск. Дапытваў Ф. Аляхновіча сам Апанскі, прышывалі яму прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі, якая «дзейнічала ў накірунку дапамогі міжнароднай буржуазіі з мэтай змагання з вызваленскім... Болей »
Пісьменнік, рэвалюцыйны і грамадска-дзяржаўны дзеяч Фабіян Шантыр нарадзіўся 23 студзеня (4 лютага) 1887 года ў Слуцку ў сям’і рабочага-муляра. Пасля школы сам працаваў мулярам і з юнацкіх гадоў далучыўся да рэвалюцыйнага руху, за што быў арыштаваны царскімі ўладамі і два гады сядзеў у слуцкай турме... Болей »
Паэт, публіцыст, гісторык, дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Кастусь Езавітаў нарадзіўся ў 1893 годзе ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Быў дэлегатам Першага Усебеларускага кангрэса. За ўдзел у яго рабоце і за стварэнне беларускага войска быў у студзені 1918 года арыштаваны ВЧК. Але ў лютым... Болей »
Паэт і публіцыст Уладзіслаў Казлоўшчык (сапр. Казлоўскі) нарадзіўся 29 чэрвеня 1896 года ў вёсцы Залессе Сакольскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляшскае ваяводства ў Польшчы). У 1918–1919 гадах арганізаваў беларускія школы ў сваім родным Сакольскім павеце, потым займаўся наладжваннем кааператыўнай... Болей »
Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся... Болей »
Паэт, празаік, крытык, перакладчык Алесь Дудар (сапр. Дайлідовіч) нарадзіўся 24 снежня 1904 года ў вёсцы Навасёлкі Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Петрыкаўкага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Пазней Дайлідовічы пераехалі ў Мінск, дзе бацька працаваў чыгуначнікам. У Першую сусветную... Болей »