- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Гісторыя Магілёва – дасканалы прыклад таго, як беларусы могуць самаарганізоўвацца ва ўмовах свабоды. Сімвалам незалежнасці, багацця і славы гораду была гарадская ратуша. Чаму першая яе вежа ўпала? У чым сакрэт уздыму Магілёва ў XVI-XVII ст.? Хто абрабаваў горад горш, чым расейцы? Чаму ратушу пасля Другой... Болей »
Падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія — занадта праўдзівыя? Калі вы ведаеце гісторыю, якую мусяць пачуць усе, падзяліцеся з намі, і вы ўбачыце яе ў штотыднёвай перадачы рэпарцёраў «Белсату». Мы не баімся казаць пра складаныя і канфліктныя грамадскія і проста жыццёвыя сітуацыі. Для... Болей »
Адная з найбольш заўважных праграмаў на «Белсаце». Не ў апошнюю чаргу гэтая заўважнасць вынікае з таго, што аўтараў праграмы, дваіх журналістаў, найперш цікавіць грамадска-палітычная значнасць і маральны кошт дыскутаваных пытанняў. Гэта гарантуе вастрыню і глыбіню размовы.Аўтары абралі няпросты шлях... Болей »
Менск пры канцы 2015 нагадваў Авіннён у інтэнсіўнасці тэатральнага жыцця і колькасці актораў на квадратны метр. Як узбагачаецца нашая тэатральная палітра дзякуючы фестывалям? Што новага з’явілася на тэатральных сцэнах і чаго абсалютна нельга ў гэтым сезоне прапусціць? Паразважаць пра тэатры я запрасіла... Болей »
Пошукі крыжа св. Еўфрасінні Полацкай, створанага ў XII ст., пачалі адразу пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць на пачатку 90-ых гадоў. Рэліквію бальшавікі вывезлі з нашай краіны ў 1941-ым годзе.www.belsat.eu ... Болей »
Чаму на гербе Горадні выяўлены апякун паляўнічых? Ці можна лічыць паляванне забойствам? Якія правілы палявання прынятыя ў Беларусі? Хто такі сегалетак? Пра гэта ды шмат што іншае вядоўцы праграмы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка гутараць з Аляксеем Пятровічам – паляўнічым з Астраўца.Паляванне – пошук... Болей »
Альтэрнатыўны беларускі погляд на міжнародныя падзеі. Самае важнае для беларусаў у свеце за мінулы тыдзень у праграме "ПраСвет" з Алінай Коўшык і Сяргеем Пелясою. Глядзіце на тэлеканале "Белсат" па пятніцах а 21:25 Чым жыве планета і як яна мяняецца? Якім чынам гэтыя змены ўплываюць на нас? Што адбываецца... Болей »
Падзеі вашага гораду, якіх не паказвае мясцовая тэлевізія — занадта праўдзівыя? Калі вы ведаеце гісторыю, якую мусяць пачуць усе, падзяліцеся з намі, і вы ўбачыце яе ў штотыднёвай перадачы рэпарцёраў «Белсату». Мы не баімся казаць пра складаныя і канфліктныя грамадскія і проста жыццёвыя сітуацыі. Для... Болей »
Паэтка Валярына Кустава зноў інтрыгуе – раскрывае тэмы блізкія ўсім беларусам праз нечаканыя ракурсы прыватных гісторый у аўтарскай перадачы «Прыват». «Прыват» з Валярынай – душэўна пра чалавечыя душы. Перад сваімі гледачамі аўтарка шчыра падзеліцца таямніцамі і распытае пра жыццёвыя сакрэты пераадоленняў... Болей »