- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
«Вусная гісторыя» – даследаванне мінулага на падставе апытання жывых сведкаў падзей. Ці суб’ектыўныя іхныя аповеды? Натуральна. Але хіба пісьмовыя крыніцы абʼектыўныя? Што такое субʼектыўнасць? Як яе пераадолець?Дасюль ёсць яшчэ жывыя сведкі падзеяў Другой сусветнай вайны. Але ў гісторыі Беларусі былі... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам выступае «Haina» – рок-гурт, які прынцыпова не выкарыстоўвае электрагітараў, а драіў перадае з дапамогаю баяна, скрыпкі ды бубнаў. Песні, якія гучаць у праграме (музыка гурта Hainа, словы Іллі Паплёўкі) ... Болей »
Павел Кірылёнак 5 разоў пачынаў новае жыццё. Чарговы бізнес ён заснаваў за некалькі месяцаў да эпідэміі каронавіруса. «Новае жыццё я пачынаў фактычна чатыры разы, магчыма, нават пяць разоў, – распавядае Павел. – Гэта дзве эміграцыі – спачатку ў Прагу, потым у Барсэлону, і тры новыя заняткі, калі я пераставаў... Болей »
Запрашаем у месца, якое вабіць сваёй аўтэнтычнасцю, куды хочацца ісці, глядзець, мацаць. Месца, дзе кожны пачынае адчуваць пах і смак сапраўднай гісторыі. Месца, дзе быў ідэальны замак, а сёння – ідэальнае замчышча. Запрашаем у Мсцібава. У вёсцы Мсцібава на прагале ў заломе ракі Нятупа можна ўбачыць... Болей »
Ці ведалі вы, што Масква магла стаць часткай Рэчы Паспалітай? Гэта – адна з тэмаў, якую абмяркоўваюць удзельнікі ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Дзмітрыядам у гісторыі Расеі. Усё пачалося са смерці першага маскоўскага цара Івана IV Жахлівага. Спустошаная яго праўленнем, Маскоўская Русь напрыканцы... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам грае «Союз», які стварылі вядомыя прадстаўнікі менскага андэграўнду. Такой музыкай мусіць ганарыцца ўвесь свет! Гэтак лічыць выдавец альбомаў гурта, украінскі музыка і прадзюсар Іван Дорн. ... Болей »
Паводле законаў Украіны, працадаўца мае плаціць замежнікам-нерэзідэнтам дзесяць мінімальных заработных плат, што зараз складае 1770 еўра. Ці атрымаецца ў беларуса Стаса Рыбачкіна атрымаць працу барысты ў Кіеве? Натуральна, для такой высокай зарплаты трэба пастарацца – не кожны гаспадар кавярні можа запрапанаваць... Болей »
У пачатку ХХ стагоддзя Менск быў сапраўдным Вавілонам: тут жылі беларусы, расейцы, габрэі, палякі і прадстаўнікі іншых народаў. Патэнцыял, які яны мелі, зрэалізаваўся ў тых шматлікіх гадаванцах менскіх навучальных установаў, якія з розных прычынаў пакінулі горад назаўсёды, каб праславіцца за мяжою ды... Болей »
Гурт Shuma грае ў студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна абраныя песні са свайго свежага альбому «Me, Mother». Здымкі праграмы адбыліся 15 сакавіка, на дзень народзінаў Русі, у коле сяброў і прыхільнікаў Shuma. Гэта апошняе выданне BML Premium, якое мы паспелі зняць з гледачамі. ... Болей »
Грэг Ігнатовіч заўсёды цвёрда ведаў пра свае беларускія каранні. Але чаго ён не ведаў, дык таго, што ён мае сваякоў у Расеі. Мы раскажам пра неверагодны збег абставінаў, дзякуючы якім людзі знайшлі сваіх родных. Грэг Ігнатовіч – вядомы тэхна-дыджэй, які жыве ў Тэсалёніках у Грэцыі. Нарадзіўся ён у Расеі... Болей »