- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за польскім часам 1921-1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва, беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Выданне адрасавана навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінулым і сённяшнім беларусаў па-за межамі сучаснай Беларусі. (жадаючыя набыць папяровы варыянт кнігі, могуць зьвяртацца да аўтара па электроннай пошце: a_ad@tut.by)