be
pdf

Беларускія Ведамасьці 1 (68) 2009

Беларускае выданьне

Бел-Чырвона-Белы Сьцяг у Віцебску. Апоўдні 7 студзеня на вершаліне галоўнай гарадзкой ёлкі, усталяванай на плошчы Перамогі ў Віцебску, залунаў нацыянальны сьцяг. Паводле мінакоў і тых гараджанаў, што прыйшлі зь дзецьмі на калядныя сьвяткаваньні або на каток, сьцяг бел-чырвона-белае палотнішча памерам ня менш як чатыры мэтры, разгарнулася над зоркай на версе ёлкі. Людзі адразу зьвярнулі на гэта ўвагу, пачалі фатаграфаваць і здымаць на камэры ў мабільных тэлефонах. Праз колькі хвілін вакол ёлкі замітусіліся міліцыянты, якія дзяжурылі на плошчы. Тым часам на ёлцы можна было разгледзець і чалавека, які, верагодна, вывесіў сьцяг. Супрацоўнікі міліцыі атачылі ёлку ды выклікалі супрацоўнікаў МНС. Сьцяг на вачох у соцень жыхароў Віцебску здымалі з дапамогай пажарнай машыны: вышыні лесьвіцы хапіла, каб адмыслоўцы ўзьняліся на 40-мэтровую канструкцыю галоўнай гарадзкой ёлкі. На плошчу зьехаліся з дзесятак міліцэйскіх машын і спэцтэхнікі, сярод супрацоўнікаў МУС гараджане пазналі галоўнае гарадзкое і нават абласное міліцэйскае начальства.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк-Варшава
  • Дата выхаду: 2009-10
  • Рэдактар: Пазьняк Зянон, Палачаніна Галіна
  • Copyright: © 2009 by Беларускія Ведамасьці
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: У супрацоўнiцтве зь Беларускiм Выдавецкiм Таварыствам ў Амэрыцы
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org