- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Маналёг з ухілам да дыялёгу 1. Мы жывем безь мінулага і без будучыні. Не вярнулі сабе першага і баімся расплюшчыць вочы на другое. Мы — бяскшталтнае тут і цяпер: апалячаная беластоцкая недарэчнасьць. Гледачы футбольнай гульні. 2. Горад траўмаваў нас, уцекачоў ад плуга і гною. Мы прыйшлі ў горад ня прагнымі захопнікамі жыцьця, а сарамяжлівымі парабкамі з памкненьнямі да лёкайства. Паміж парабкам і лёкаем розьніца перад усім у вопратцы, але нам яна падалася настолькі істотнаю, што мы згулялі шлюбавіны з гэтым новым грамадзкім статусам сярод чужых сьценаў і чужых галасоў.