- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Беларускі звон», штотыднёвая газета, орган «Цэнтральнага саюза культурных і гаспадарчых арганізацый» (Цэнтрасаюза). Выдавалася ў Вільні на беларускай мове з 6 студзеня 1931 да 2 сьнежня 1932. Замяніла газету «Наперад». Рэдактар-выдавец М. Сіняўскі. Агулам выйшла 58 нумароў. Газета пісала мра эканамічны крызіс, крытыкавала рэпрэсіі ў СССР, асуджала фізічны і маральны тэрор супраць дзеячаў навукі, культуры і літаратуры ў БССР. Паведамляла пра ўтварэнне і дзейнасць беларукіх культурных і навуковых устаноў і арганізацый: гімназій, «Беларускага музея» ў Вільні, навуковага таварыствава. Многія матэрыялы газэты былі перадрукам з інш. выданняў. Выйшла 58 нумароў. Спыніла існаванне з-за матэрыяльных цяжкасцей. (паводле: Г. А. Каханоўскі, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, Т. 1).
   Увесь нумар у адным файле