- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэма гэтага нумару “БР” — беларускі нацыянальны партызанскі рух падчас нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў. Ад самага пачатку мы па драбніцах зьбіралі і публікавалі зьвесткі на гэтую тэму, каб толькі абазначыць яе, заахвоціць нашых аўтараў да пошуку новых сьведчаньняў і дакумэнтаў. Цяпер надыйшоў час пераходзіць на новы ўзровень: да абагульненьня і крытычнага аналізу. Нумар доўга ішоў да чытача, бо пачаў рыхтавацца яшчэ ў 2007-м. За гэтыя гады ня стала некалькіх нашых аўтараў, а сабраныя імі каштоўныя калекцыі сьведчаньняў загінулі… Толькі часткова ўдалося аднавіць некаторыя матэрыялы, якія датычаць партызанскага руху на Палесьсі. Яны былі выкарыстаныя ў гэтым нумары. (Ад Рэдакцыі, фрагмэнт)